Сход Беларускай дыяспары Беластока: Каб наш голас быў пачуты
У беластоцкім Хабе «Новая Зямля» прайшла сустрэча-дыскусія на тэму будучай арганізацыйнай структуры беларускай дыяспары Беластока.
Кажа ўдзельніца сустрэчы, актывістка Наталля Сцепанцова:
-Мы сустракаемся ўжо не першы раз. У нас ёсць шмат розных актыўнасцяў у Беластоку, якія ладзяць беларусы дыяспары. І мы хочам больш супрацоўнічаць. А таксама хочам сёння паразмаўляць пра стратэгію, якія ў нас мэты, як дыяспары. Ці мы маем амбіцыі палітычныя, ці мы маем амбіцыі, каб легалізавацца і стварыць арганізацыю? Ці мы можам больш цесна супрацоўнічаць паміж сабой, каб дапамагаць адзін аднаму.
Цягам сустрэчы беларускай дыяспары ў Беластоку былі абмеркаваныя пытанні выбару формаў і рэгістрацыі адзінай арганізацыі для ўсёй дыяспары, а таксама шляхі вырашэння фінансавання дзейнасці і ўзмацнення ўзаемадапамогі і камунікацыі паміж рознымі актывістамі і ініцыятывамі Беластока.
Беларускае Радыё Рацыя