Следчы ў справе супраць Ціханоўскай і былы міліцэйскі начальнік сталі адвакатамі



Два высокапастаўленыя сілавікі Міхаіл Мігура і Сяргей Кукса сталі адвакатамі. 

Пра гэта паведамляе партал reform.by са спасылкай на ініцыятыву «Права на абарону». Кукса быў следчым, адным з кіраўнікоў расследавання крымінальных спраў у дачыненні да Святланы Ціханоўскай, Максіма Знака і Марыі Калеснікавай ды іншых палітвязняў. Ён непасрэдна складаў і падпісваў пастановы аб правядзенні аператыўна-вышуковых, следчых і працэсуальных дзеянняў па крымінальных справах», — паведамляе «Право имеют». 

Мігура  быў першым намеснікам начальніка аддзела ўнутраных спраў — начальнікам крымінальнай міліцыі Стаўпецкага РАУС Менскай вобласці. Юрыдычная кансультацыя раёна доўгі час заставалася без адвакатаў, пасля таго як у снежні 2022 года ўсе тры адвакаты не прайшлі пераатэстацыю. Раней Лукашэнка заявіў, што адвакатура павінна «знаходзіцца пад кантролем» і «дзейнічаць паводле закона, а не нейкіх прыдуманых нормаў — свабоды слова ды іншых свабод».