У Беластоку канферэнцыя “Палякі ў Беларусі ад Студзеньскага паўстання да ХХІ ст.”



У беластоцкім Музеі Памяці Сібіры ў Беластоку распачалася 7-я Міжнародная навуковая канферэнцыя «Палякі ў Беларусі ад Студзеньскага паўстання да ХХІ ст.”.

Сёлетняя канферэнцыя прысвечана тэме польскай адукацыі на тэрыторыі сучаснай Беларусі на фоне сітуацыі з польскай адукацыяй у Літве і Украіне. Да беларусаў на адкрыцці канферэнцыі звярнуўся спецыяльны прадстаўнік міністра замежных справаў Польшчы ў справах узаемаадносінаў з дэмакратычнымі сіламі Беларусі Артур Міхальскі:

Пра праблемы сучаснай польскай школы ў Беларусі, якія будуць абмяркоўвацца цягам усёй канферэнцыі, распавёў віцэ-старшыня Саюза палякаў Беларусі Марэк Занеўскі:

-Польская асвета ў Беларусі знаходзіцца пад вялікім ударам. Былі ліквідаваныя дзве польскія школы, якія функцыянавалі ў Беларусі. Гэта школы ў Гародні і Ваўкавыску. Фактычна на сённяшні дзень польскай мовы там ужо няма, нават у форме факультатыву. Гэта школы расейскамоўныя. Яны былі пабудаваныя ў 90-х гадах Польшчай, мы іх страцілі. Канферэнцыя – гэта дыскусія. Будуць людзі з Беларусі, якія раскажуць, як выглядае сітуацыя з іх пункту гледжання.

7-я міжнародная навуковая канферэнцыя „Палякі на Беларусі ад Студзеньскага паўстання да ХХІ ст.”. будзе працаваць тры дні ў Беластоку. 10-га лістапада адбудзецца Цырымонія ўручэння ўзнагародаў Цэнтру Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэту, Таварыству «Wspólnota Polska» і Саюза палякаў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя