Беларусы часцей становяцца ахвярамі кібермахляроў



Сёлета беларусы ўдвая часцей сталі трапляць у пастку кібермахляроў.

Ілюстрацыйнае фота.

Пра гэта афіцыйна заявілі ў Следчым камітэце. Ужо зафіксавана звыш дзесяці тысяч кіберзлачынстваў і 90% з іх датычаць крадзяжу грошаў пад розным выглядам. Схем падману налічваецца дзясяткамі, але самыя распаўсюджаныя – тэлефанаванне ад імя банкаў ці сілавікоў.

Юрыст гаворыць, што ў любым выпадку злачынцы ўсю размову будуць зводзіць да двух рэчаў:

Размова заўсёды датычыць грошаў, то бок вам могуць патэлефанаваць і прапанаваць набыць тавар па нейкай шалёнай зніжцы, або адкрыць уклад на нейкіх выгадных умовах і г.д. Махляры адназначна падвядуць вас да таго паспрабуюць запытаць ад вас вашыя дадзеныя, дадзеныя па вашай банкаўскай картцы. Зноў такі нагадаю, што гэтыя дадзеныя прадстаўляць машэннікам нельга, паколькі калі вы іх перададзіце, то згубіце грошы.

Суразмоўца дадае, што самая галоўная задача махляроў – гэта выклікаць у патэнцыйнай ахвяры страх ці падавіць псіхалагічна, каб грамадзянін пакорліва выканаў усе загады.

Беларускае Радыё Рацыя