Анонс перадачы “З Падляшша родам”: вёска Канюкі
Пра вёску Канюкі над ракой Нарвай першыя пісьмовыя згадкі з’явіліся ўжо ў шаснаццатым стагоддзі. Праўда вёска называлася тады – Рыбаловы. Паколькі галоўным заняткам яе жыхароў было рыбалоўства. У наступным стагоддзі вёску ўжо называюць Канюкі, ад драпежнай птушкі “канюка” – чырвонага каршуна.
Зараз у вёсцы пражываюць некалькі дзясяткаў чалавек, у асноўным пенсіянеры. А бадай самы вядомы жыхар Канюкоў – скульптар Уладзімір Наумюк.
Анна Шайкоўская ў нядзельнай перадачы з серыі “З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі” забярэ нас у гэтую маляўніча размешчаную над ракой Нарвай вёску з захаванай яшчэ ўнікальнай драўлянай архітэктурай. Гідам будзе солтыс вёскі, музыка, арганізатар фэсту “Гэтага яшчэ ў Канюках не было” – Міраслаў Туроўскі.
„З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі” слухайце ўжо заўтра, 12 лістапада, а 12.05 паводле польскага часу. Адпаведна на дзве гадзіны пазней паводле беларускага. Паўтор перадачы, як заўсёды а 20. 05 паводле польскага часу.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя