Сваякоў палітолага Карбалевіча судзілі за “экстрэмізм”



Адбыўся суд па адміністрацыйнай справе над сваякамі палітолага Карбалевіча — братам з ягонай жонкай. Як піша Праваабарончы Цэнтр “Вясна”, учора, 10 лістапада, ў Рэчыцкім судзе разглядалі адміністрацыйныя справы над Алегам і Яўгеніяй Карбалевічамі. Іх абвінавачвалі ў распаўсюдзе „экстрэмісцкай” прадукцыі.

Судзіла сямейную пару адна і тая ж суддзя — Кацуба Марына. Яна пакарала сужэнцаў штрафамі: Алег атрымаў 20 базавых велічыняў штрафу (740 рублёў), а Яўгенія — 15 базавых (555 рублёў). Таксама ў жанчыны канфіскавалі тэлефон, прызнаўшы яго сродкам злачынства.

Беларускае Радыё Рацыя