Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманні ў Ваўкавыску



У Ваўкавыску прайшлі масавыя затрыманні. Тэлеграм-канал @Grodno_grab паведамляе пра не менш як 10 затрыманых. Прычына затрымання невядомая.

У канцы верасня сілавікі праводзілі масавыя затрыманні ў горадзе. За тыдзень было затрымана не менш як 12 чалавек.