Ініцыятыва „Адчуй“: сустрэчы, форум-тэатры і кніжны клуб



Выява з відэа пра форум-тэатр

Анлайн сустрэчы ў адукацыйным фармаце, форум-тэатры і кніжны клуб. Такую дзейнасць зараз маюць прадстаўнікі ініцыятывы Адчуй, – распавяла праваабаронца Вясны, сябра Савета беларускага нацыянальнага моладзевага савета РАДА Любоў Ланіна:

— Мы зараз працягваем рыхтаваць і праводзіць нашыя мерапрыемствы. А менавіта гэта форум-тэатры, газетныя тэатры, чыткі, а таксама імправізацыйныя гульні і наш кніжны клуб.

Мы рыхтуем форум-тэатр афлайн у Вільні. Таксама частку нашай працы займае ўнутраная праца, праца ў камандзе.

І гэтаму таксама надзяляем шмат увагі, каб усё, што мы рабілі, мела сэнс, было карысным. Мы праводзім апытанні вонкавай аўдыторыі.

Сачыць за дзейнасцю ініцыятывы Адчуй можна праз старонку ў Інстаграм пад назвай forum_theatre_by.

Беларускае Радыё Рацыя.