Чым займаецца беларуская дыяспара ў Нямеччыне



Спроба вырашэння пытання з беларускімі дакументамі і легалізацыі беларусаў з пратэрмінаванымі пашпартамі, эвакуацыя беларусаў, якія трапілі ў цяжкую сітуацыю ў сувязі з вайной у Ізраілі, сустрэчы з нямецкімі палітыкамі розных узроўняў.

Такімі дзеяннямі зараз занятыя прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Нямеччыне, – распавёў муніцыпальны палітык з Франкфурта на Майне, беларус Міхаіл Рубін:

— Нашая лакальная актыўнасць народнай амбасады ў Нямеччыне, вядома, была ў асноўным вакол парадку дня актуальных праблем, якія штучна стварылі беларусам законам аб немагчымасці падаўжэння дзеяння пашпартоў, аб адмове ў выкананні кансультацыйных паслуг. Гэта была цэнтральная праца ўсіх народных пасольстваў, што ў нас адкрытыя па ўсім свеце. Вядома, мы больш займаліся Нямеччынаю.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Беларус Міхаіл Рубін перакананы, што павінна адбывацца больш сустрэч з нямецкімі палітыкамі, паколькі пра Беларусь час ад часу ў сувязі з іншымі падзеямі ў свеце забываюцца.

Беларускае Радыё Рацыя.