Вайна ва Украіне: збіраюць ахвяраванні на лячэнне беларускага ваяра



627-ы дзень вайны. Абаронца Украіны, беларус, гадаванец Белага легіена Вадзім Коваль атрымаў вельмі цяжкое раненне. Пра гэта паведаміў у інстаграме ягоны сябра, беларускі стэндапер Дзмітрый Нарышкін.

Вадзім Коваль Фота з сацыяльных сетак

Пакуль што Вадзім  цалкам страціў слых і зрок, на мінулым тыдні была першая аперацыя, у панядзелак  будзе наступная. Патрэбная грашовая дапамога.

Вядома, што на фронце Вадзім Коваль з першых дзён поўнамаштабнай агрэсіі Расеі супраць Украіны. Ён інструктар украінскай федэрацыі практычнай і высокадакладнай стральбы, сябра Міжнароднай канфедэрацый практычнай стральбы.

Тым часам, у Чэхіі распачалі 384 крымінальныя справы за публічную падтрымку вайны Расеі супраць Украіны. Як адзначыў генеральны пракурор Чэхіі Ігар Стржыж, справы аб магчымай падтрымцы расейскай агрэсіі ва Украіне могуць разглядацца па двух артыкулах — аб „ухваленні злачынства” і „адмаўленні, ухваленні і апраўданні генацыду”. Паліцыя Чэхіі таксама адсочвае магчымыя злачынствы, звязаныя з вайной Ізраілю з ХАМАС. Але спецыяльнай статыстыкі па такіх канфліктах не вядзецца.

Беларускае Радыё Рацыя