Больш за восем тысячаў зняволеных выйдуць на волю датэрмінова



У Беларусі чакаецца найбуйнейшая за гады незалежнасці амністыя. Яна прымеркавана да 70-годдзя Вялікай Перамогі.

Праваабаронца Алесь Яўсеянка мяркуе, што адной з прычынаў амністыі з’яўляецца эканамічны крызіс.

 – Дзяржава праводзіць такую масавую акцыю, каб сэканоміць. Гэтая эканомія выйдзе бокам, бо працэнт вялікі вызваленых вернецца назад. Працы ў краіне няма, а есці нешта трэба. Яны будуць вымушаныя здабываць харчванне і вернуцца “на зону”.

Папярэдняя масавая амністыя ў Беларусі адбылася ў 2009 годзе. Тады на волю датэрмінова выйшлі каля двух тысячаў чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя