Маці дваіх дзяцей асудзілі ў Гомелі па шэрагу пратэсных артыкулаў
Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца. Як стала вядома Праваабарончаму Цэнтру „Вясна”, у Гомелі па шэрагу пратэсных артыкулаў судзілі маці дваіх дзяцей.
У Гомельскім абласным судзе 18 кастрычніка вынесены прысуд палітзняволенай Жане Волкавай, якую затрымалі ў гомельскай школе № 63, куды яна прыйшла для сустрэчы з настаўніцай яе дзіцяці.
Жанчыну абвінавацілі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса:
· паклёп у дачыненні да Лукашэнкі,
· абраза Лукашэнкі
· садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
· арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
· распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы.
Суд вынес жанчыне пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 3 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Беларускае Радыё Рацыя