У Варшаве адбыўся беларускі арт-маркет
У Варшаве адбыўся беларускі арт-маркет. На падзеі можна было набыць не толькі вопратку, аксэсуары, упрыгожванні і вырабы для дому, але і пачаставацца прысмакамі.
“Мінулы раз мы праводзілі арт-маркет на Хэлоўін, але паміж гэтымі мерапрыемствамі ёсць заўважная розніца”, – зазначылі арганізатаркі падзеі Марыя і Любоў.
– Гэта арт-маркет адрозніваецца тым, што калі арт-маркет на Хэлоўін – гэта як падзея, недзе забава, то тут мы проста зразумелі, размаўляючы з нашымі майстрамі, што вельмі шмат людзей прыходзіла канкрэтна за пакупкамі.
– Напрыклад, вось у адной рамесніцы, якая робіць з бісеру, яна дадала інфармацыю пра сябе і кажа, што да яе прыйшлі, таму што пабачылі пост, што яна будзе тут удзельнічаць. Убачылі бранзалеты з беларускім арнаментам і дакладна прыйшлі купіць тое, што было на здымку.
Арт-маркет адбыўся ў беларускім клубе ў Варшаве Scena Chmielna.
Наступнае мерапрыемства плануецца правесці 17-га снежня, яно будзе прымеркаванае да Калядаў.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя