Беларускія арганізацыі Эстоніі аб’ядналіся ў кааліцыю
Беларускія грамадскія арганізацыі Эстоніі аб’ядналіся ў нефармальную кааліцыю „Згуртаванне беларускіх суполак Эстоніі”. Адна з мэт ініцыятывы – наладжванне эфектыўнага ўзаемадзеяння паміж беларускай дыяспарай і эстонскім грамадствам.
“Цяпер беларуская дыяспара Эстоніі перажывае новы этап станаўлення, які звязаны найперш са зломам кансерватыўнага трэнду: большая частка беларусаў, якія жывуць у Эстонскай Рэспубліцы, аддалі галасы за дэмакратычны выбар у жніўні 2020 года. З гэтага моманту назіраецца новая хваля згуртавання беларусаў у Эстоніі і Таліне, у прыватнасці, на дэмакратычнай праеўрапейскай платформе”, – заявіў Павел Марозаў, кіраўнік адной з арганізацый.
У Эстоніі зараз пражывае каля 12 тысяч беларусаў.
Беларускае Радыё Рацыя