Кушняроў:  Размяшчэннем танкаў ля Беларусі Польшча фармуе расклад сілаў у рэгіёне на 10 год наперад



Польшча разгарнула ў пасёлку Чартаева (Сямятыцкі павет) недалёка ад беларускай мяжы і горада Берасце новы танкавы батальён у складзе 1-й пяхотнай дывізіі.

Сітуацыю каментуе ваенны эксперт, сузаснавальнік Асацыяцыі беларускіх ветэранаў Андрэй Кушняроў:

-Зараз гаворым пра адну дывізію, а Польшча насамрэч заяўляе пра фармаванне дзвюх дывізій. І фармаванне адной дывізіі – гэта ў сучасных рэаліях даволі доўгі працэс цягам 10 гадоў. То бок, гэта працэс з 2023 па 2033 год. Сур’ёзнае павелічэнне арміі – гэта не пытанне нейкай маментальнай павесткі, незалежна ад таго, хто ва ўладзе ў Польшчы, незалежна ад таго, якія ў суседзяў адбываюцца падзеі.

Вядома, што  12-га лістапада ў Чартаеве Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак прывітаў перадыслакаваны танкавы батальён і заявіў пра  неабходнасць «супрацьстаяння пагрозам аднаўлення Расейскай імперыі».

Слухайце гутарку ў далучаным файле

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Андрэя Кушнярова і з адкрытых крыніц