У следчым ізалятары Варшавы знайшлі павешаным былога палітвязня з Гародні



Былога палітвязня з Беларусі Кірылу Кятурку знайшлі мёртвым 20 кастрычніка ў камеры следчага ізалятара ў Варшаве. Папярэдняя версія следства — суіцыд. Але ў самагубства былога палітвязня з Беларусі вераць не ўсе, піша MOST.

У 2022 годзе 18-гадовага Кірыла Кятурку з Гародні адлічылі з каледжу падчас яго зняволення і асудзілі да 2,5 гадоў «хатняй хіміі» за каментары і ўдзел у Маршы. Пра свае тры месяцы ў гарадзенскай турме год таму ён распавядаў «Вясне». Праз амаль год хлопцу хацелі змяніць «хатнюю хімію» на калонію, але ён паспеў з’ехаць з Беларусі.