Кандрацьеў праз «суд» хоча атрымаць ад АБФФ 90 тысяч даляраў
Tribuna.com сталі вядомыя падрабязнасці пазову экс-трэнера зборнай Беларусі Георгія Кандрацьева да АБФФ. Так, паводле звестак крыніц, 63-гадовы спецыяліст патрабуе 90 тысяч даляраў кампенсацыi за сваё звальненне. Cпецыяліст лічыць, што яму належыць кампенсацыя за тыя месяцы, якія ён недапрацаваў па кантракце па рашэнні АБФФ. А гэта паўгода. Што да памеру кампенсацыі, то яна падлічваецца дзясяткамі тысяч даляраў. Як паведамляла раней «Трыбуна», заробак у Кандрацьева ў зборнай быў 15 тысяч даляраў да сплаты падаткаў. Адпаведна, цяпер трэнер хоча спагнаць з АБФФ 90 тысяч «бруднымі». Кандрацьеў лічыць, што федэрацыя не дала яму вывесці зборную на Еўра, а таму хоча амаль 100 тысяч еўра кампенсацыі.
Фабрэгас часова ўзначаліў «Кома»
«Кома» абвясціла пра адстаўку галоўнага трэнера каманды Марэна Лонга. Часовым выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера каманды стаў Сэск Фабрэгас. Лонга трэніраваў каманду з верасня мінулага года і дапамог ёй пазбегнуць вылету, аднак у клубе вырашылі, што патрэбныя дынамічныя змены. 36-гадовы Фабрэгас правядзе першую трэніроўку 15 лістапада, для яго гэта будзе першы досвед працы галоўным трэнерам першай каманды. Раней былы гулец «Арсенала», «Барселоны» і «Чэлсі» трэніраваў толькі каманду «Кома» U-19. У 9 матчах пад яго кіраўніцтвам маладзёжная каманда «Кома» святкавала 3 перамогі, тройчы згуляла ўнічыю і тры разы саступіла з агульным лікам 13:14. «Кома» пасля 13 тураў ідзе шостай у Серыі Б, але мае гульню ў запасе.
Шаранговіч правёў трэніроўку ў найнізкім звяне «Калгары»
«Калгары» правялі чарговую трэніроўку Беларускі форвард Ягор Шаранговіч займаўся ў чацвёртым звяне. У сезоне НХЛ у Шаранговіча 14 гульняў, 5 (2+3) ачкоў. Наступны матч яго каманда правядзе 15 лістапада супраць «Манрэаля».
Мінскае «Дынама» адправіла Звягіна ў «Дынама-Шыннік»
Нападнік мінскага «Дынама» Сцяпан Звягін камандзіраваны ў «Дынама-Шыннік» з МХЛ. Форвард правядзе адзін матч у складзе каманды. У гэтым сезоне хакеіст правёў у КХЛ 4 матчы, дзе вызначыўся адной выніковай перадачай, а таксама выступаў за яшчэ адзін фарм-клуб менскага «Дынама» ў Маладзечне, набраў там 7 (2+5) ачкоў у дзевяці матчах.
Гандбалісткі „БНТУ-БелАЗа” і „Гомеля” перамаглі ў гульнях чэмпіянату Беларусі
Галоўныя фаварыты жаночага гандбольнага чэмпіянату Беларусі „БНТУ-БелАЗ” і „Гомель” святкавалі буйныя перамогі ў матчах 14-га тура. Лідэры першынства мінчанкі прымалі на сваёй пляцоўцы „Віцебчанку” і выйгралі з перавагай у 19 мячоў – 46:27. У складзе пераможцаў лепшым снайперам стала Дар’я Пласконная, якая закінула 7 мячоў, а ў гасцей 11 разоў вызначылася Анастасія Грахоўская, якая стала самай выніковай у гэтым туры. Гомельскія гандбалісткі таксама абыгралі бабруйскую „Бярэзіну” 39:31. У Гародні „Гараднічанка”,якая ідзе трэцяй, перамагла берасцейскі клуб „Вікторыя-Бярэсце” з лікам 31:27.
Аляксандр Звераў перамог Карласа Алькараса на выніковым турніры АТР
На выніковым турніры Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (ATP) у Турыне згулялі першы тур. У першым матчы „чырвонай” групы прадстаўнік Германіі 8-ы нумар сусветнага рэйтынгу Аляксандр Звераў перайграў другую ракетку планеты іспанца Карласа Алькараса – 6:7 (3:7), 6:3, 6:4. Раней у „зялёнай” групе пераможца папярэдняга выніковага турніру – лідэр сусветнага рэйтынгу серб Новак Джокавіч з вялікай цяжкасцю перамог у трохсэтавым паядынку 10-ю ракетку планеты дацкага тэнісіста Хольгера Рунэ – 7:6 (7:4), 6:7 (1:7), 6:3. Італьянскі тэнісіст Янік Сінэр выйграў у двух сэтах у грэка Стэфанаса Цыцыпаса- 6:4, 6:4.
Беларускае Радыё Рацыя