Дні народзінаў у палітвязняў Зміцера Панько і Елісея Кузняцова
Гэта Зміцер Панько і Елісей Кузняцоў, што праходзяць па крымінальных палітычна матываваных артыкулах.
Для палітвязня Змітра Панько гэта будзе ўжо трэці запар Дзень народзінаў у няволі. Ён быў асуджаны да 3 гадоў калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года ў Берасці. Словы падтрымкі можна даслаць па адрасе папраўчая калонія №1 горада Наваполацка.
Палітвязень Елісей Кузняцоў 14 лістапада сустракае за кратамі сваё 20-годдзе. Першы раз быў асуджаны па прычыне пратэстаў 2020 года. Суд палічыў, што ён кінуў «кактэйль Молатава» ў міліцэйскую машыну. Спачатку была прысуджаная «хатняя хімія», а пасля пакаранне было замененае на калонію. Пасля таго як выйшаў на волю, яшчэ раз быў асуджаны да 2.5 гадоў за тры сарваных дзяржаўных сцяга. Падтрымаць заказнымі лістамі палітвязня можна ў папраўчую калонію №14 менскай вобласці.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя.