Беларус у Швецыі: Мая матывацыя стала больш грунтоўнай
Дапамога беларускім бежанцам, вырашэнне пытання з адсутнасцю беларускіх дакументаў ці са сканчэннем іх дзейнасці і прыстасаванне да шведскага заканадаўства, правядзенне адукацыйных ды асветніцкіх мерапрыемстваў. Па такіх кірунках зараз вядуць дзейнасць прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Швецыі, – распавёў беларус спадар Сяргей:
— Мая матывацыя не змянілася, а нават стала больш такой грунтоўнай. Веру ў тое, што Беларусь чакае і заслугоўвае лепшую будучыню, чым тое, што маем зараз. Я меў на ўвазе больш матывацыі такой цякучай актыўнасці, праявы актыўнасці.
На думку рэспандэнтка, з боку шведскіх уладаў неабходна праяўляць больш спробаў ціску на ўлады Беларусі, у тым ліку прымяняць у адносінах да яе санкцыі.
Беларускае Радыё Рацыя.