У Рызе з’явіцца сквер імя Францыска Скарыны



У сталіцы Латвіі ўздоўж вуліцы Лачплеша з’явіцца сквер імя беларускага першадрукара Францыска Скарыны. Новую назву адобрыў камітэт па развіцці горада Рыга, паведамляе Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі.

Ініцыятарамі з’яўлення беларускага месца ў Рызе выступілі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Латвіі Андрыс Вілкс і прадстаўнікі беларускай дыяспары Вячка Цэлеш і Дзяніс Давыдаў, паведамляе reform.by.

Дамоўленасць была дасягнута падчас сустрэчы прадстаўніцы кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліны Коўшык і ініцыятараў перайменавання з уладамі горада летам 2023 года.