«Смяяцца, плакаць і спяваць». Творчы вечар Змітра Бартосіка і Юстыны Карпіловіч у Вільні
13 гадоў таму
У аўторак, 14 лістапада, у Вільні адбудзецца творчы вечар Змітра Бартосіка і Юстыны Карпіловіч «Смяяцца, плакаць і спяваць».
Дата: 14 лістапада. Час: 19.00 (час мясцовы).
Месца: Цэнтр беларускай культуры і супольнасці, Vilniaus, 20, Вільня.
На вечарыне будзеце:
смяяцца скрозь слёзы з неверагодных, смешных, анекдатычных гісторый, якімі падзеліцца пісьменнік Зміцер Бартосік;
плакаць скрозь смех, слухаючы песні Юстыны Карпіловіч;
спяваць песні народныя, песні аўтарскія, рамансы з беларускіх 90-х.
Уваход вольны, free donation.
Арганізатары