Што варта ведаць пры адкрыцці некамерцыйнай арганізацыі ў Польшчы?



Беларуская супольнасць бізнесменаў у межах анлайн-клубу „101 памылка прадпрымальніка ў Польшчы” правяла чарговую сустрэчу пад назвай „Рэгістрацыя некамерцыйных структур”. Сярод важных адрозненняў ад Беларусі – у Польшчы некамерцыйныя арганізацыі могуць займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю без стварэння асобнай юрыдычнай асобы.

Кажа вядоўца сустрэчы, юрыст Таццяна Бакаева:

– І фонд і асацыяцыя, яе рэгістрацыяй займаецца суд. Калі асацыяцыя ці фонд не плануюць займацца камерцыйнай дзейнасцю і палажэнне камерцыйнай дзейнасці няма ў іх уставе, то яны рэгіструюцца толькі ў рэестры некамерцыйных арганізацый. Калі ва ўставе прадугледжана, што фонд ці асацыяцыя плануюць займацца камерцыйнай дзейнасцю, то гэты фонд і асацыяцыя таксама рэгіструюцца ў рэестры прадпрымальнікаў.

Падчас пасяджэння анлайн-клубу „101 памылка прадпрымальніка ў Польшчы” таксама былі разгледжаны пытанні складу закладальнікаў некамерцыйных арганізацый у Польшчы, памер выдаткаў на іх рэгістрацыю і пачатковую дзейнасць, у тым ліку падатковыя выплаты.

Беларускае Радыё Рацыя