На Піншчыне месяц нацыянальнай літаратуры



На Піншчыне аб’яўлены месяц папулярызацыі нацыянальнай літаратуры „Маіх радкоў няма без Беларусі”. Ініцыятыва належыць мясцовым бібліятэкам.

Фота: belarus-travel.com

На працягу акцыі ўстановы ладзяць літаратурныя канферэнцыі, вечарыны, конкурсы і сустрэчы, пад час якіх згадваюцца самыя лепшыя творы беларускіх пісьменнікаў.

Адна з удзельніц мерапрыемстваў распавяла, якія ў яе ўлюблёныя айчынныя літаратары:

– Самыя ўлюбёныя – гэта „Шляхціц Завальня” Яна Баршчэўскага, амаль увесь Васіль Быкаў, „Людзі на Балоце”. Больш тыя кнігі, у якіх можна пабачыць душу беларускага чалавека, яго станаўленне, яго быт, яго традыцыі. Той жа Колас пакідае след і матэрыял для думак.

Дарэчы, асаблівая ўвага ў гэтыя дні на Піншчыне надаецца постаці Яўгеніі Янішчыц, бо неўзабаве яе 75-годдзе.

Беларускае Радыё Рацыя