«Leibonik» у Кракаве
12 гадоў таму
У чацвер, 16 лістапада, у Кракаў едзе з канцэртам ашмянска-менскі гурт «Leibonik». Вязе новы альбом «ТАМ».
Дата: 16 лістапада
Час: дзверы — 19.00, пачатак — 20.00 (час мясцовы)
Месца: Клюб Gwarek, Władysława Reymonta 17, Кракаў.
У праграме — жвавыя мелодыі, шчыльныя тэксты і мора непасрэднай харызмы, каб троху пасумаваць, але сысці пасля дамоў з безумоўна добрым настроем.
Квіткі коштам 70 злотых набывайце па спасылцы.
Арганізатары