Створаны першы беларускі міні-кляштар у замежжы
12 гадоў таму
Манахі-капуцыны ўпершыню ў гісторыі стварылі адмысловую супольнасць для служэння беларусам замежжа. Тры браты будуць жыць разам і працаваць для беларусаў Вільні і ваколіц.
У 2016 годзе была створана адмысловая парафія беларусаў Вільні пробашчам якой прызначылі а. Арыюша Малыску. Яна дзейнічае ў касцёле Святога Баўтрамея на Зарэччы. Але па правілах капуцынаў манах не можа жыць адзін, а таму доўгатэрміновы статус а. Арыюша быў няпэўны. Сёлета манахі-капуцыны стварылі адмысловую супольнасць братоў, ці інакш міні-манастыр. Гэта азначае, што капуцыны плануюць займацца працай з беларусамі ў Вільні ў доўгатэрміновай перспектыве і інвеставаць чалавечы рэсурс у гэта.
Крыніца: Наша Ніва