«Смяяцца, плакаць і спяваць». Творчы вечар Змітра Бартосіка і Юстыны Карпіловіч у Беластоку



У пятніцу, 17 лістапада, у Беластоку адбудзецца творчы вечар Змітра Бартосіка і Юстыны Карпіловіч «Смяяцца, плакаць і спяваць».

Дата: 17 лістапада. Час: 19.00 (час мясцовы).

Месца: Хаб «Новая Зямля», Wyszyńskiego 6A, Беласток.

На вечарыне будзеце:

смяяцца скрозь слёзы з неверагодных, смешных, анекдатычных гісторый, якімі падзеліцца пісьменнік Зміцер Бартосік;

плакаць скрозь смех, слухаючы песні Юстыны Карпіловіч;

спяваць песні народныя, песні аўтарскія, рамансы з беларускіх 90-х.

Уваход вольны, free donation.

Арганізатары