15 лістапада ПЭНы ўсяго свету адзначаюць Дзень пісьменніка ў зняволенні



Кожны год, пачынаючы з 1981-га, Міжнародны ПЭН абірае некалькі пісьменнікаў/пісьменніц, якія зазнаюць пагрозы, напады, зняволенні, а часам і смерць толькі за тое, што карыстаюцца сваім правам на свабоду выказвання. У Беларусі, паводле дадзеных Беларускага ПЭНа, сёння ўвязненыя не менш за 30 Людзей Слова.

ПЭН звяртаецца да грамадскасці з заклікам зрабіць канкрэтныя захады для паляпшэння становішча пісьменнікаў у няволі.

У мінулым годзе асобамі і галасамі Дня пісьменніка ў зняволенні сталі: Хасэ Рубэн Самора Маракін (Гватэмала), Наргес Магамадзі (Іран), Сэрвэр Мустафаев (Украіна) і Цыцы Дангарэмбга (Зімбабвэ).

У гэтым годзе PEN вылучыў выпадкі Марыі Крысціны Гаррыда Радрыгес (Куба), Ірыны Даніловіч (Украіна), Го Шэраба Гьятса (Кітай – Тыбет) і Сулеймана Райссуні (Марока). Гэтыя асобы – сімвалы пагроз і нападак, з якімі ва ўсім свеце сутыкаюцца пісьменнікі, калі мірна ажыццяўляць сваё права на свабоду выказвання.

Беларускі ПЭН