Беларусь забараніла ўвоз свініны з Кіеўскай вобласці
Беларусь забараніла ўвоз свініны з Кіеўскай вобласці Украіны з-за афрыканскай чумы свіней. Непадалёк Кіева, у заказніку “Залессе”, зафікасавана эпідэмія чумы афрыканскіх свінняў. Магчымая прычына – міграцыя дзікоў з Беларусі. Абмежаванні пачынаюць дзейнічаць з 12 траўня. Пра гэта паведамляе наш украінскі карэспандэнт:
– Пакуль небяспечная хвароба распаўсюджваецца толькі сярод дзікоў, але па хуткім часе можа перакінуцца і на свінагадоўчыя комплексы. У якасці прафілактыкі плануецца зарганізаваць адстрэл усіх дзікоў у заказніку, а гэта, паводле егерскай службы, каля 300 жывёл. Для адстрэлу ўжо мабілізавана 14 брыгад паляўнічых. Магчымай прычынай эпідэміі спецыялісты называюць міграцыю дзікоў з Беларусі.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя, Украіна
Фота budni.by