Канцэрт Яўгена Барышнікава ў Беластоку



 У чацвер, 16 лістапада, у Беластоку адбудзецца канцэрт Яўгена Барышнікава.

Дата: 16 лістапада. Час: 19.00 (час мясцовы).

Месца: Pub BEER4U, Legionowa 14, Беласток.

 Спадар Яўген прэзэнтуе новае гучанне. І такога вы, бадай што, яшчэ ня бачылі і ня чулі. 
Пры дапамозе шайтан-машынак і побытавай магіі акустычная гітара гучыць у суправаджэнні сэмпліраванага камернага аркестра са струнных, духавых і нават перкусіі, але прытым без запісаных загадзя партый — усё граецца выключна ўжывую адным чалавекам. 

Ці гэта магчыма і як называецца такі жанр — вырашым разам падчас канцэрта.

І наўрад ці паміж песнямі абыдзецца без вясёлых баек: пра беларускае мора, львоўскае тылавое жыццё падчас вайны ды адвечны шлях беларусаў, раскіданых па свеце. 

Уваход вольны, данаты вітаюцца.

Арганізатары