Памерла полацкая мастачка Кацярына Мяснікава



У 42 гады адыйшла ў вечнасць вядомая на Віцебшчыне мастачка Кацярына Мяснікава.

Пра гэта паведамілі ў сацыяльных сетках яе сябры і калегі. Мастачка Святлана Баранкоўская напісала ў „Фэйсбук”:

Сёння, аб адзінаццатай.

Наша Кацюша.

Яе не стала.

Яна ўсё роўна перамагла

01.05.1981 – 16.11.2023

Вядома, што Кацярына Мяснікава апошнім часам змагалася з анкалагічным захворваннем.

Спачуванні родным і блізкім.

Беларускае Радыё Рацыя