У ЕГУ адбудуцца выстава і канферэнцыя, прысвечаныя палітвязням – актывістам працоўнага руху
20 лістапада (у панядзелак) у ЕГУ адкрываецца выстава, прысвечаная палітзняволеным актывістам рабочага і прафсаюзнага руху ў Беларусі. Таксама будзе ладзіцца канферэнцыя па праблеме правоў працоўных у Беларусі.
На мерыпрыемсты запрашае юрыст-праваабаронца, выкладчыца Акадэмічнага дэпартмента сацыяльных навук Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта Марыя Жарылоўская:
-Мы будзем адкрываць выставу партрэтаў беларускіх палітычных зняволеных, якія з’яўляюцца актывістамі і лідарамі незалежных прафсаюзаў і таксама асобная частка будзе прысвечана палітзняволеным выкладчыкам, студэнтам, выпускнікам ЕГУ. Мы гэта павінны бачыць – людзі, студэнты, дыяспара – кожны дзень, што мы памятаем пра іх. Зрабіць нешта, каб дапамагчы тым палітзняволеным, якія зараз знаходзяцца за кратамі. Будзем размаўляць, як мы працуем з Міжнароднай арганізацыяй працы.
Выстава і канферэнцыя, прысвечаныя палітзняволеным актывістам рабочага руху і праблемам абароных працоўных правоў, ладзіцца Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам сумесна з Беларускім кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў, Асацыяцыяй «Салідарнасць» і нарвежскімі прафсаюзамі. Пачатак а 13-й гадзіне па Вільні.
Фармат канферэнцыі змешаны: афлайн і анлайн.
Канферэнцыя пачнецца а 13:00 у аўдыторыі 303 у кампусе ЕГУ (вул. Савічаўс 17, Вільня).
Zoom-link, калі Вы жадаецу удзелу ў анлайн фармаце, будзе дасланы пасля рэгістрацыі.
Рабочыя мовы: беларуская, расейская, ангельская. Па выніках канферэнцыі чакаецца сумесная заява ўдзельнікаў.
Форма рэгістрацыі па спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdNwNAz8D5kgsxw1h71WkO2LwwGpwkRSF0rTndIn65Pjud8gw/viewform
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Марыі Жарылоўскай