У Жыровічах знішчылі фрэску суаўтарства Рамана Бандарэнкі
У Жыровічах знішчылі фрэску суаўтарства Рамана Бандарэнкі, пра гэта даведалася «Хрысціянская візія».
У кавярні для паломнікаў Свята-Успенскага манастыра месьцілася фрэска, удзел у стварэнні якой браў забіты прыхільнікамі Лукашэнкі ў 2020 годзе мастак Раман Бандарэнка. На фрэсцы, напісанай у рамках дыпломнай працы ў Менскім дзяржаўным архітэктурна-будаўнічым каледжы, быў намаляваны манастыр пад шатамі Жыровіцкай іконы Багародзіцы. Таксама на сцяне размяшчалася мемарыяльная шыльда з імем Рамана.
Цяпер у трапезнай ідуць рамонтныя работы, падчас якіх фрэску зафарбавалі, а на яе месцы з’явілася выява іконы «Тайная вячэра». Мемарыяльную шыльду таксама са сцяны знялі.
Нагадаем, 12 лістапада споўнілася 3 гады з дня гібелі Рамана Бандарэнкі.
Фота: t.me/christianvision