У Беластоку прэзентавалі кнігу „Святы і святыя Супрасльскага кодэкса”



У беластоцкім Цэнтры Праваслаўнай Культуры адбылася прэзентацыя кнігі „Святы і святыя Супрасльскага кодэкса” і СD-альбома „Музычны Супрасльскі кодэкс”.

Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie 2023-11-17_volha_siamashka_kodeks_jozwik_foty-4-1024x771.jpg

Кніга і дыск былі выдадзеныя фондам Oikonomos у межах сёлетняга святкавання Года Супрасльскага кодэкса ў Падляшскім ваяводстве 2023.

Кажа святар, канцлер Супрасльскай акадэміі Яраслаў Юзвік:

– Фонд Oikonomos з’яўляецца выдаўцом дыску і кнігі. Гэта такая сцежка, якая вядзе нас да галоўнай падзеі, якая адбудзецца 7-га снежня. На сённяшні дзень мы хочам паказаць, Як шмат людзей працуе гэтым і як гэта важна для моладзі, які таксама гэтым займаліся.

Адпаведна 7-га снежня ў Падляшскай бібліятэцы пройдзе адна з фінальных падзей, якая завершыць Год Супрасльскага кодэксу. Публіцы будзе прадстаўлены першы пераклад Супрасльскага кодэксу на польскую мову.

PORTRAIT_TYPE
PORTRAIT_TYPE
PORTRAIT_TYPE
PORTRAIT_TYPE

Беларускае Радыё Рацыя