Беларуская спявачка Palina выдала новы альбом



Беларуская спявачка Palina выдала новый альбом „Ни берега, ни дна”. Стылістычна гэта найбольш разнастайная праца артысткі.

У альбоме 10 песень, з якіх толькі дзве выходзілі раней сінгламі. Сярод новага дзве песні – „Mafia” і „Саломкі” – запісаныя на беларускай мове. Першая – гітарна-электронная кампазіцыя на верш беларускага паэта Віктара Жыбуля. Другая –спалучэнне электронікі з фолькам.

У альбоме сабраныя песні пра розныя адчуванні і перыяды майго жыцця, – кажа Palina. – Ёсць пра млявыя падлеткавыя драмы і тугу па іх. Ёсць пра бессэнсоўнасць, пра сваіх, пра дэсерт, пра саломку. Ёсць пра нейкія дробязі, якія раптам дапамагаюць трымацца і не страціць розум. Чамусьці шмат гітар, труб, сірэн ды сцвярджальных выказванняў пра каханне. Маўляў, жыць, канешне, вельмі складана, але я ўсё роўна гэта люблю і ўдзячная таму, што маю.

Паслухаць альбом можна на ўсіх лічбавых пляцоўках – https://band.link/nibereganidna