Вайна ва Украіне: Расея зноў атакавала Кіеў
633-ці дзень вайны. Расея зноў атакавала Украіну дронамі-камікадзэ з паўночнага і паўднёва-ўсходняга напрамкаў. Атака працягвалася восем гадзінаў.
Агулам па Украіне выпусцілі 38 ударных беспілотнікаў «Shahed-136/131», паведамілі ў Паветраных сілах Украіны. Акупанты атакавалі ў некалькі хваляў, групамі, у розных рэгіёнах Украіны. У выніку супрацьпаветранага бою знішчаныя 29 ударных БПЛА. Сярод іншага мінулай ноччу расейскія войскі з паўднёвага напрамку ўдарылі дронамі па Кіеве. Усе паветраныя цэлі – амаль дзясятак – былі збітыя на подступах да Кіева сіламі і сродкамі СПА.
Паводле папярэдніх звестак, ахвяраў і разбурэнняў у горадзе няма (звесткі яшчэ будуць удакладняцца). Гэта ўжо другая атака беспілотнікаў на Кіеў у гэтым месяцы. Уначы паветраную трывогу аб’яўлялі таксама ў Хмяльніцкай, Вінніцкай, Чаркаскай, Кіеўскай, Чарнігаўскай, Мікалаеўскай, Херсонскай абласцях Украіны.
Беларускае Радыё Рацыя