Больш за 15 чалавек са спартовай сферы знаходзяцца ў турмах у Беларусі
12 гадоў таму
Паводле дадзеных Праваабарончага цэнтра «Вясна», больш за 15 чалавек са спартовай сферы сёння знаходзяцца ў турме. Гэта спартоўцы, трэнеры, а таксама спартовыя журналісты і блогеры, якія рызыкнулі ўласнай свабодай, кар’ерай і здароўем.
Праваабаронцы заклікаюць: сёння як ніколі важна, каб спартовая супольнасць усяго свету аб’ядналася і падтрымала іх сем’і, бо менавіта на іх зараз ляжыць цяжар забяспячэння ўсім неабходным родных за кратамі.
Дабрачынны збор ладзіцца праз сайт https://bysol.org/ пад назвай «Падтрымка сем’яў палітзняволеных беларускіх спартоўцаў i прадстаўнікоў спорту».