У сталіцы Зімбабвэ ўвялі надзвычайнае становішча з-за эпідэміі халеры



Улады зімбабвійскай сталіцы Харарэ ўвялі надзвычайнае становішча ў сувязі з эпідэміяй халеры. Пра гэта паведаміла зімбабвійская газета Newsday.

Фота: trafficnews.bg

Па словах мэра Ірэна Маконі, эпідэмія халеры выкліканая «недахопам адэкватных запасаў пітной вады» ў сталіцы, з-за чаго людзі набіраюць яе ў «забруджаных свідравінах і студнях». Чыноўнік параўнаў бягучую сітуацыю з эпідэміяй 2008 года, калі ахвярамі халеры сталі больш за 4 тыс. жыхароў Зімбабвэ.

Адзначаецца, што за апошнія 8 месяцаў у Зімбабвэ ад халеры памерлі 120 чалавек, колькасць хворых дасягнула 5 тыс. Эпіцэнтрам успышкі хваробы стала размешчаная на ўсходзе Зімбабвэ правінцыя Манікаленд, якая мяжуе з Мазамбікам.

З вясны 2022 года ў Афрыцы на поўдзень ад Сахары рэгулярна адбываюцца ўспышкі халеры. Найбольшая колькасць хворых за гэты час — больш за 60 тыс. — было выяўлена ў Малаві.

17 лістапада, наведваючы ювелірны завод „Крышталь” у Гомелі, Аляксандр Лукашэнка заклікаў супрацоўнічаць з Зімбабвэ як з адной з асноўных дзяржаў па здабычы золата і алмазаў.

«Найбагацейшая краіна. Яны на нас моляцца. Будзем з імі супрацоўнічаць», – заявіў ён, піша «Беларусь сегодня».