Зміцер Бартосік і яго музычная сям’я завіталі ў Беласток



Беларускі музыка і літаратар Зміцер Бартосік і яго музычная сям’я завіталі з выступам у Беласток.

Творчая сустрэча пад назвай «Смяяцца, плакаць і спяваць» адбылася ў рамках супрацы беларускага хаба «Новая зямля» і фонда Камунікат. Сваімі ўражаннямі ад вечарыны ў Беластоку дзеліцца глава сям’і Бартосікаў.

— Даўно не спявалася так камфортна, душэўна, здорава. І ў мінулы раз, калі я прыязджаў рабіць прэзентацыю кнігі сваёй у Беластоку, ну, ні з чым не параўнальная атмасфера.
Ці то гэта месца такое, ці то гэта людзі тут сабраліся такія, што адразу кожны паўнамёк схопліваюць, кожны паўжарт, адразу ідзе рэакцыя. Ну, выдатна. З такой публікай толькі працаваць і працаваць.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Такія ж творчыя сустрэчы адбыліся і ў бельскім і гайнаўскім беларускіх ліцэях, а таксама ў пачатковай школе №4 у Беластоку. Гэтыя сустрэчы адбываліся пры падтрымцы Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменнікаў.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя