Баранавіцкія актывісты пратэставалі супраць звальнення сваіх бацькоў



Сябры “Маладога Фронту” Кірыл Лукша і Аляксандр Пялепа дзве гадзіны прастаялі з плакатам “Мы за справядлівасць” і партрэтам Лукашэнкі каля прахадной Баранавіцкага вытворчага баваўняна-паперавага аб’яднання. Маладзёнаў спрабавалі прагнаць ахоўнікі з прахадной, аднак яны не зыходзілі. Пра сітуацыю расказвае Кірыл Лукша:

– Я даведаўся, што маю маці скарацілі з прадпрыемства БПХО. Яна працавала швачкай, хоць і заробак у яе быў не вельмі высокі. Але мы жывем разам з мамай і сястрой. І ў майго сябра Аляксандра Пялепы мама таксама працавала на гэтым прадпрыемстве, яны жывуць на здымнай кватэры, пасля скарачэння ім няма за што жыць. Мы з сябрам паўнагадовыя і спрабуем знайсці працу, але ў гэтай сітуацыі нічога не можам зрабіць. Таму мы вырашылі выйсці на акцыю пратэсту.

Акрамя таго, азначаюць моладзевыя актывісты, пасля скарачэння іх бацькі трапляюць пад вядомы дэкрэт №3 аб сацыяльным утрыманстве, таму ім прыйдзецца выплочваць так званы падатак “на дармаедаў”. Пры гэтым знайсці новую працу ў Баранавічах вельмі складана.

AaokVF88gb8

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя