Ванда Марцінш душ Рэйш: Кнігу прысвяціла 700-годдзю Вільні



Пабачыла свет кніга вершаў паэткі Ванды Марцінш душ Рэйш з вершамі, прысвечанымі 700-годдзю Вільні.

Кніга называецца „Маланка над Вільняй” і выдадзена на 3 мовах – па-беларуску, па-літоўску і па-польску. Кажа аўтарка кнігі – Ванда Марцінш душ Рэйш.

Гэтая кніга з тых вершаў, якія былі ў мяне ў блакітным зборнічку і з новых. Але я выбрала, якія толькі пра Вільню, таму што ў гэтым годзе мы адзначаем 700-годдзе Вільні. І я спяшалася, каб паспець да канца года. Прыдумалі мы гэта раней з Альмай Лапінскене. Яна мяне любіць і даўно перакладае. Я лічу, што гэтая кніга своечасовая. Я з ёй усюды паеду. Трэба нашую сапраўдную гісторыю прасоўваць, а не спрачацца з літоўцамі за даказаныя навукай рэчы. Мы проста сябе недарэкамі выстаўляем у свеце.

На літоўскую мову вершы для зборніка пераклала Альма Лапінскене, на польскую – віленскі польскі паэт Аляксандр Снежка. Уступ да кнігі напісаў Сяргей Харэўскі. Кнігу выдаў Фонд „Камунікат”.

Беларускае Радыё Рацыя