Украінцы рыхтуюцца да другой зімы ва ўмовах вайны
Украінцы імкнуцца захоўваць аптымізм з надыходзячай зімой. „Вельмі хацелася б пазбегнуць блэкаўтаў, як у мінулым годзе, але на ўсялякі выпадак зараз усе купляюць генератары”, – распавяла беларуска Таццяна Давідовіч, якая жыве ва Украіне:
-Мы зрабілі вялікую справу – мы нашым домам, дзе мы жывём, купілі генератар. То бок, на час адключэння святла ў нас як мінімум будзе працаваць адзін ліфт, будзе святло ў ключавых кропках і будзе ацяпленне. Гэта было няпроста. З улікам таго, што зараз грошы ўсе лічаць, лішніх грошай у людзей няма.
Ваенная агрэсія Расеі супраць Украіны цягнецца 634 дні. На дадзены момант украінцы рыхтуюцца да зімы, паколькі не вядома, ці будуць зноў масава абстраляныя расейскімі ракетамі інфраструктуры ўкраінскіх гарадоў.
Беларускае Радыё Рацыя