За “Зеркало” жыхарцы Глыбокага далі штраф



Суддзя суда Глыбоцкага раёна Аляксандр Аляксеенка працягвае караць глыбачан штрафамі і суткамі па “народным артыкуле”, паведамляе „Віцебская вясна”.

19 кастрычніка ён пакараў 20 базавымі велічынямі штрафу (740 беларускіх рублёў) прыбіральшчыцу з Глыбокага за тое, што яна ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” на сваёй старонцы размясціла інфармацыйную прадукцыю з сайта “Зеркало”, якую ўлады ўнеслі ў так званы спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Судзілі глыбачанку па частцы 2 артыкула 19.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапаганду такой дзейнасці).

У судзе жанчына сваю віну прызнала.