Уладзімір Някляеў пра беларусаў



Беларусы Амерыкі правялі анлайн-сустрэчу з выбітным беларускім пісьменнікам, паэтам і грамадскім дзеячам з Уладзімірам Някляевым.

Архіўнае фота.

У тым ліку Уладзімір Някляеў адказаў на папулярнае пытанне: хто такія беларусы сёння:

– На жаль да гэтай пары мы не займелі такога дакладнага адказу, скажам як яго маюць немцы ці французы, ангельцы ці нават палякі. У іх няма пытання, чаму яны палякі. Праблема палягае ў тым, што ў нас увесь час забіралі нашу гісторыю. Гэты працэс абвастрыўся, ён адбываецца зараз, пазбавілі нас нашай гісторыі. Не было б гэтых пытанняў, калі б усе беларусы дасканала ведалі сваю мову. Але ў нас ёсць гонар, ёсць годнасць.

Анлайн-сустрэча з Уладзімірам Някляевым адбылася ў рамках праекта Асацыяцыі Беларусаў Амерыкі (Association of Belarusians in America) пад назвай „Літаратура і кАВА”. У гэтым праекце сябры АБА арганізоўваюць рэгулярныя анлайн-сустрэчы з беларускімі літаратарамі.

Беларускае Радыё Рацыя