Мазырскага праваабаронцу Уладзіміра Целяпуна вызвалілі
13 гадоў таму
Мазырскага праваабаронцу Уладзіміра Целяпуна вызвалілі гэтак жа сама нечакана, як і затрымалі.
Пра гэта паведаміла крыніца, знаёмая з сітуацыяй, піша „Гомельская вясна”. Уладзіміра Целяпуна затрымалі 15 лістапада. На наступны дзень стала вядома, што праваабаронца знаходзіцца ў ІЧУ.
Ад моманту затрымання Уладзіміра Целяпуна прайшло акурат трое сутак, пасля якіх мужчыну выпусцілі без суда. Такім чынам, як мяркуецца, мазырскія ўлады зрабілі ўсё, каб мужчына не змог патрапіць на прыём да старшыні Канстытуцыйнага суда, які быў дамоўлены.