Палітвязня Аляксандра Францкевіча змясцілі ў ПКТ



Аляксандр Францкевіч — актывіст анархісцкага руху і фігурант справы „Рэвалюцыйнага дзеяння”, асуджаны да 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Адбываць тэрмін палітвязня накіравалі ў сярэдзіне сакавіка ў івацэвіцкую калонію № 5. Нядаўна стала вядома, што гэту калонію закрываюць — замест яе плануюць адкрыць лячэбна-працоўны прафілакторый. Таму цяпер палітвязень чакае пераводу ў іншую ўстанову.

Па інфармацыі праваабаронцаў, з верасня Аляксандра змясцілі ў ПКТ на паўгода. Акрамя гэтага, агулам палітвязня ўтрымлівалі ў штрафным ізалятары 160 сутак.

t.me/viasna96