Лукашэнка падпісаў указы аб прызначэнні выбараў
13 гадоў таму
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб назначэнні выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовыя саветы дэпутатаў дзявятага склікання. Яны пройдуць у адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 года. Выбары ў Савет Рэспублікі назначаны на 4 красавіка.
Цэнтрвыбаркаму, дзяржаўным органам і іншым арганізацыям даручаецца прыняць меры па арганізацыі выбараў, а ўраду – забяспечыць фінансаванне выдаткаў на іх падрыхтоўку і правядзенне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.