У Баранавічах асудзілі жанчыну, якая абвінаваціла Лукашэнку ў забойстве



Рэпрэсіі ў Беларусі. У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавічаў вынесены прысуд індывідуальнай прадпрымальніцы Вользе Казлоўскай. Яе абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі, спалучанай з абвінавачаннем у асабліва цяжкім злачынстве. Пра гэта інфармуе ПЦ «Вясна».

У судзе Вольга паведаміла, што накіравала ліст Лукашэнку, у якім прынесла яму свае прабачэнні. ТымВоль не менш, суд прызначыў жанчыне пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін шэсць месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Мабільны тэлефон як сродак здзяйснення злачынства, канфіскаваны ў даход дзяржавы. Справу разглядала суддзя Іна Паўлоўская.