Бізнесовец Вадзім Пракоп’еў пачынае палітычную кар’еру
12 гадоў таму
Бізнесовец Вадзім Пракоп’еў пачынае палітычную кар’еру і збіраецца прыняць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду. Чаму вырашыў ісці ў палітыку і якія ў яго планы, ён распавёў сайту «Зеркало».
Пракоп’еў кажа, што ісці ў палітыку яго матываваў “вакуум лідарства, які ўтварыўся ў нашым дэмакратычным руху”. На думку Пракоп’ева, грамадству патрэбны дзве апоры: масавы народны рух і працаздольны прота-парламент. З функцыяй апошняга, кажа ён, цалкам справіцца Каардынацыйная рада.
Што да масавага народнага руху, пра які кажа Пракоп’еў, то, паводле яго слоў, ствараць новую палітычную сілу альбо далучацца да ўжо дзейнай ён не плануе. Але мае намер абапірацца на дыяспары беларусаў за мяжой.