Дэлегацыя з Грузіі ў беластоцкай школе



У панядзелак беластоцкая школа № 5 прымала дэлегацыю з Грузіі, у склад якой увайшлі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, мясцовых уладаў і настаўнікаў. Мерапрыемства адбылося ў рамках праграмы SocLab, падчас якой эксперты з Грузіі і Польшчы абмяняліся досведам у сферы адукацыі.

Пра прэзентацыю аднаго з праектаў распавяла вучаніца школы № 5 Майя Малецка.

– Сёння адбылося інфармацыйнае спатканне з дэлегацыяй з Грузіі падчас якога мы маглі падзяліцца сваім досведам і нашай ідэяй школай удзелу, якая ў нас рэалізуецца ўжо 3 гады. Дзякуючы ёй, мы можам вучыць асновам грамадзянскага права, працы з вялікай колькасцю ўдзельнікаў. Гэта новы досвед для нас, вучымся таксама шукаць сродкаў з бюджэту. У гэтым годзе мы атрымалі падтрымку Рады Бацькоў пры 5 ліцэі.

Удзел у сустрэчы ўзяў і Прэзідэнт горада Беласток Тадэвуш Трускаляскі. Спікер адзначыў, што школа № 5 – адна з найбольш прагрэсіўных устаноў адукацыі ў Беластоку, якая дэманструе хуткае развіццё.

Беларускае Радыё Рацыя