Instagram Маргарыты Ляўчук уключаны ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў



Міністэрства інфармацыі абнавіла рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У яго дададзены акаўнт спявачкі Маргарыты Ляўчук у Instagram. У ім артыстка ў тым ліку публікуе відэа сваіх сатырычных праектаў.

10 кастрычніка гэта зрабіў суд Маладзечанскага раёну, а 16 лістапада гэтае рашэнне прадубляваў суд Мазырскага раёну, асобна пазначыўшы, што «месцазнаходжанне акаўнта — Рэспубліка Літва».

Таксама ў спіс трапілі тэлеграм-канал „Мужыцкая праўда” і дададзены старонкі праекта „Гэта Мінск, дзетка” ў „Аднакласніках” і Facebook, яго тэлеграм-бот і электронная пошта на сэрвісе Instagram protonmail.com.